Ноччу 3 лістапада ў службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Бронная Рэчыцкага раёна. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дах драўлянай хаты гарэў адкрытым полымем, паведамляе прэс-служба МНС.
Гаспадар 1972 г.н. не меў працы, жыў адзін, злоўжываў алкаголем.
Ратавальнікі знайшлі яго ў доме ў непрытомным стане. Пацярпелага вынеслі і перадалі медыкам, але ўратаваць яго не ўдалося.
У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.