Фота Leonard Zhukovski, shutterstock.com
Беларуска Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA)
Арына, якая займала перад гэтым 14-ю пазіцыю, перамагла, нагадаем, на Малым выніковым турніры ў Чжухаі, таму перамясцілася на 3 пазіцыі вышэй, у яе 3120 ачкоў.
У Серэны Уільямс, якая займае 10-е месца, — 3935 балаў.
Вікторыя Азаранка займае 50-е месца (1115 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 67-й пазіцыі, у Вольгі Гаварцовай 194-е месца, Вера Лапко — 328-я