Няшчасны выпадак адбыўся 2 лістапада каля 15.20 у адной з новабудоўляў, піша БелТА.

Двое дзяцей пяці і трох гадоў гулялі дома адны. Бацька ў гэты час быў на працы, маці адлучылася ў краму. Старэйшы з братоў ўбачыў праз акно на вуліцы дзяцей. Ён абуўся, апрануў верхнюю вопратку і выйшаў на балкон. Там стаяла крэселка, на якое ён стаў і вываліўся з балкона. Па словах маці, балконныя дзверы былі зачынены, але сын умеў яе адчыняць.

Хлопчыка выявіла суседка, яна ж і выклікала хуткую. Зараз дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0