У панядзелак на палігоне ў Пабрадэ, непадалёк ад мяжы з Беларуссю, пачынаюцца вучэнні з удзелам 4000 вайскоўцаў з Літвы і дзесяці саюзных краін, піша Delfi.lt

Міністэрства абароны Літвы паведаміла, у працэсе міжнародных вучэнняў Жалезны Воўк II будзе адпрацоўвацца забеспячэнне планавання і правядзення наступальных і абарончых аперацый. 

У вучэннях на палігоне Пабрадэ і прылеглых да іх грамадзянскіх раёнаў будзе выкарыстоўвацца прынцып «сіла супраць сілы», калі ваенныя адзінкі «змагаюцца» адзін супраць аднаго. Асноўны этап вучэнняў «Жалезны Воўк 2019-II» будзе доўжыцца да 18 лістапада.

У вучэннях прымуць удзел вайскоўцы з Літвы, Бельгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, ЗША, Польшчы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі і Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0