kremlin.ru

Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што яму дзіўна чуць выказванні, падобныя заяве Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што яго краіну ўцягвалі ў розныя войны, нагадаўшы, што ў гэтых канфліктах агульныя продкі баранілі сваю зямлю ад інтэрвентаў, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы ні ў якім разе не павінны кідаць хоць нейкі цень на подзвіг нашых продкаў, якія абаранялі сваю зямлю. Яны жылі на тэрыторыі сучаснай Расіі або Беларусі, але абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках свайго ўдзелу ў дзелавым інвестыцыйным саміце АСЕАН і ўсходнеазіяцкім саміце.

Па словах кіраўніка расійскага ўрада, так было і ў 1812 годзе, так было і ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.

«Нашы бацькі і дзяды абаранялі сваю зямлю. Гэта не ўдзел у чужых войнах. Таму для мяне вельмі дзіўна чуць такія словы», — дадаў прэм'ер РФ.

Так Мядзведзеў па просьбе журналістаў пракаментаваў адпаведнае выказванне Лукашэнкі.

Раней у інтэрв'ю казахстанскаму тэлеканалу «Хабар», кажучы пра Вайну 1812 года, Першую сусветную і Другую сусветную, Лукашэнка заявіў: «Гэта не нашы былі войны». Ён меў на ўвазе, што не беларусы іх развязвалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру