Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала Расіі ноту з патрабаваннем аддаць украінскія ваенныя караблі, захопленыя ў ходзе інцыдэнту ў Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Вадзім Прыстайка, піша Інтэрфакс-Украіна.

Паводле яго слоў, Кіеў папрасіў Маскву назваць дакладныя каардынаты і час, калі можна будзе забраць караблі. «Я хацеў бы паглядзець, калі мы атрымаем гэтыя караблі, ці засталіся наступствы абстрэлу, ці гэтая затрымка звязаная з тым, што яны паступова рамантуюцца. Ніякай затрымкі з нашага боку тут няма. Нашы ваенныя гатовы ў любую кропку прыбыць і забраць нашы караблі», — растлумачыў Прыстайка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0