«Наша Ніва» даведалася, ці можна ўжываць такі батон кіроўцам, дзецям і цяжарным.

«Унутр пад упаковачную плёнку мы ўпырскваем пэўную дозу спірту. Спірт выкарыстоўваем люкс, этылавы, самы чысты. Пад плёнкай пасля гэтага ствараецца пэўная мікрафлора, у якой не развіваецца цвіль. Дзякуючы гэтай тэхналогіі нам удалося павялічыць тэрмін захоўвання батонаў да 14 сутак замест звычайных 4-5. Прычым батон захоўваецца свежым без ніякіх кансервантаў, без так званых Е. На ўпакоўцы батона прапісаныя правілы, як батон ужываць.

Каб спірт выпарыўся, мы рэкамендуем ускрыць упакоўку і крыху пачакаць або падагрэць батон. Вядома, што спірт — рэчыва лятучае, таму хутка выпараецца. Батоны можна ўжываць і дзецям, і кіроўцам», — расказала начальніца вытворча-тэхналагічнай лабараторыі хлебазавода Вера Трубчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?