Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 4 лістапада ў Брэсце сустрэўся з дзяржаўным сакратаром, кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Салохам.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі.

На перамовах абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Бакі закранулі бягучае становішча ў сферах кантролю над узбраеннямі і ўмацавання мер даверу і бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0