1 лістапада пры пасадцы на рэйс «Мінск — Санкт-Пецярбург» 80-гадовы пасажыр сказаў правадніку, што на борце самалёта закладзена бомба. На месца прыбылі сапёры і следчыя, паведамленне было непраўдзівым. Пенсіянера затрымалі і завялі супраць яго крымінальную справу. Пасля допыту мужчыну адпусцілі, паведамляе Tut.by.

Па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы распачата крымінальная справа (ч. 1 арт. 340 КК), санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі да пяці гадоў. Да адказнасці мужчыну прыцягнуць, калі будзе даказана, што ён наўмысна паведаміў аб лжэмініраванні самалёта. Акрамя таго, з яго спагоняць выдаткі за прыбыццё аператыўных службаў і затрымку вылету рэйса.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, з удзелам мужчыны праведзены неабходныя следчыя дзеянні, ён адпушчаны. Да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0