Фота Уладзя Грыдзіна

У судзе Мінскага раёна 4 лістапада праходзяць адміністрацыйныя працэсы адносна абаронцаў Курапатаў, у сувязі з бойкай, што адбылася ля рэстарацыі «Поедем поедим» днём раней, піша Радыё Свабода.

Першым судзілі Дзяніса Урбановіча — лідара «Маладога фронту». Актывіста прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі і дробным хуліганстве. Паводле суда, гэта ён учыніў бойку на ўваходзе ў рэстаран, крычаў і парушаў грамадскі парадак. 

Урбановіч не прызнаў віну. Паводле яго, бойку каля ўвахода справакавалі ахоўнікі ўстановы. Урбановіч прасіў дапытаць у судзе супрацоўнікаў АМАП, якія фігуруюць у пратаколе на яго.

У выніку Дзяніс быў аштрафаваны на 1657 рублёў.

Чатырох абаронцаў Курапатаў будуць судзіць у Мінскім раённым судзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру