4 лістапада ў рэстаране паназіяцкай кухні Gan Bei футбалісты БАТЭ, пад кіраўніцтвам індыйскага шэф-кухара, гатавалі для гасцей традыцыйны азіяцкі суп рамэн. У акцыі ўдзельнічалі брамнік Антон Чычкан, паўабаронца Эрвейн Мукам, а таксама нападаючы Боян Дубаіч.

Такім чынам футбалісты сумесна з Gan Bei і міжнароднай арганізацыяй дапамогі дзецям UNIHELP запусцілі дабрачынную акцыю «Добры суп».

Па ўмовах акцыі, цану за кожную порцыю супу госці рэстарана вызначаюць самастойна, а ўсе сабраныя сродкі пойдуць на дабрачыннасць. Арганізатары лічаць, што такая акцыя, з аднаго боку, — спосаб матываваць людзей быць сацыяльна адказнымі і магчымасць паказаць разнастайнасць азіяцкай кухні, з іншага — гэта рэальная дапамога дзецям.

«Футбольны клуб БАТЭ падтрымлівае розныя дабрачынныя мерапрыемствы і акцыі, таму мы з радасцю прынялі прапанову ад Gan Bei. Спадзяёмся, што сваімі дзеяннямі мы і госці рэстарана зможам дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу», — падзяліўся брамнік каманды Антон Чычкан.

Ад 4 да 6 лістапада ўключна можна будзе сагрэцца «Добрым супам» па вольнай цане: колькі заплаціць за страву — вырашайце самі. Пры замове любой з трох пазіцый з адмысловага меню, замест рахунку за суп афіцыянт прынясе вам дабрачынны бокс, а ўсе выручаныя сродкі, будуць накіраваныя на куплю інвалідных вазкоў для дзяцей з ДЦП.

За дзень да гэтага БАТЭ саступіў у чэмпіянаце Беларусі «Іслачы» (2:4), пасля чаго амаль цалкам пазбавіўся шанцаў на чэмпіёнства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0