Грэчаскія паліцэйскіявыявілі ў трэйлеры-рэфрыжэратары 41 мігранта, усе яны жывыя. Пра гэта са спасылкай на паліцыю Грэцыі паведамляе Reuters.

Грузавік з мігрантамі, большасць з якіх — афганцы, спынілі для стандартнай праверкі на шашы каля горада Ксанці на поўначы Грэцыі. Сістэма астуджэння не была ўключана. Кіроўцу затрымалі і даставілі разам з мігрантамі ў паліцэйскі ўчастак для высвятлення асобы.

У рэфрыжэратары знаходзіліся мужчыны ва ўзросце 20—30 гадоў, частка з іх шпіталізаваны з-за праблем з дыханнем і знясілення, паведамляе мясцовае выданне Xanthi News. Паводле яго даных, затрыманы кіроўца — выхадзец з Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0