Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Прэм'ер-міністр пракаментаваў петыцыю аб тым, каб 31 снежня зрабіць выходным днём, піша Tut.by.

У гэтым годзе, нагадаем, 31 снежня — працоўны дзень, выходныя — 1-2 студзеня. У інтэрнэце з'явілася петыцыя, якая заклікае зрабіць выходным і 31 снежня.

— Добра, я пагляджу гэтую петыцыю, — паабяцаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. - Урад б хацеў 2-га зрабіць выходным (мабыць, гаворка ідзе пра пастаянны выходны, без пераносаў), але падтрымана не было. Але пра 31-е ніхто не казаў.

— Вось, кажам, — заўважылі журналісты.

— Я не ведаў, што гэта самая вялікая праблема, — пажартаваў прэм'ер. - Мне трэба глыбей паглыбіцца ў пытанне. Не разумею, чаму 31-га снежня, вось пра 2-е больш разумею, аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0