На чарговым пасяджэнні экспертнай рады па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову сёння адобраны і рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову, перадае БелТА.

Фота: ctv.by.

Фота: ctv.by.

Па словах дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігара Капылова, праца над перакладам была досыць напружанай і інтэнсіўнай, паколькі вялася адносна няшмат — крыху больш за два месяцы, а аб'ём кодэкса досыць вялікі. Асаблівая складанасць была выкліканая тым, што праца з заканадаўчымі дакументамі патрабуе не толькі ведання моўных норм, але і цеснага супрацоўніцтва з юрыстамі. Часам адны і тыя ж паняцці ў розных нарматыўных дакументах маюць розніцу ў трактоўках.

Акрамя таго, важна, каб тэрміналогія адпавядала двум асноўным прынцыпам: адназначнасці і сістэмнасці, не павінна быць сінаніміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0