Расійскі бок прапануе «абнуліць» 22 мільярды даляраў прэтэнзій у абмен на новы транзіт, украінскі «Нафтагаз» не бачыць для гэтага падстаў. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай дзяржаўнай кампаніі Андрэй Кобалеў у Facebook.

«Расійскі бок прапануе Нафтагазу «абнуліць» амаль 3 мільярды даляраў па Стакгольмскім рашэнні і адмовіцца ад пазову яшчэ на 12 мільярдаў. Да таго ж антыманапольнаму камітэту прапануецца адмовіцца ад штрафу на суму каля 7 мільярдаў даляраў.

Агулам — 22 мільярды долараў — «зразумець і дараваць». Шукаю і не знаходжу ў агучаных у СМІ прапановах сустрэчныя крокі Расіі на супастаўныя сумы. Хіба так выглядае «абнуленне» ўзаемных прэтэнзій?» — падкрэсліў Кобалеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру