Нідэрландская паліцыя расследавала падазроную сітуацыю на борце аднаго з самалётаў у аэрапорце Амстэрдама Схіпхол.

Нідэрландскія СМІ паведамлялі пра меркаваны захоп борта. Аднак трывога была беспадстаўная.

«На рэйсе Амстэрдам — Мадрыд памылкова спрацавала папярэджанне, што запускае працэдуры ў сувязі з выкраданнем людзей у аэрапорце. Нічога не адбылося, усе пасажыры чакаюць вылету ў найбліжэйшы час. Мы прыносім прабачэнні», — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі Air Europe у Twitter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0