Фота з 2017 года

Фота з 2017 года

У Беларусі адзначаюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі (ці перавароту). Людзі па-рознаму ацэньваюць гэты дзень.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў з гэтай нагоды віншаванне:

«Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Пазначыла пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму. Ідэалы рэвалюцыі сталі сімвалам адраджэння многіх народаў свету, натхнілі іх на барацьбу за свабоду і раўнапраўе», - гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь — адзіная краіна, што адзначае гэту дату.

Расія адмовілася ад святкавання ў 2005 годзе. Адзначаюць дату толькі ў непрызнаным Прыднястроўі. 7 і 8 лістапада — выходныя дні ў Кыргызстане, але там іншая назва: Дні гісторыі і памяці продкаў, у тым ліку ў гонар антырасійскага паўстання ў 1916 годзе.

У Беларусі да 7 лістапада адкрываюць розныя аб'екты, заканчваюць збор ураджаю і г.д.

Што праўда, большасць людзей успрымаюць 7 лістапада выключна як дадатковы выходны. Прынамсі з 3 ліпеня па 25 снежня такіх дадатковых выходных у календары няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0