У Смаргоні 6 лістапада аўтамабіль «Рэно» пратараніў «Опель». Ад удару нямецкую машыну выкінула на раздзяляльны астравок, і яна знесла святлафор, піша kraj.by

Здарэнне адбылося каля 12.00 ва Усходнім мікрараёне на вуліцы Якуба Коласа. Кіроўца «Рэно» выязджаў з аўтастаянкі ад крамы «Еўраопт». Ён не саступіў дарогу жанчыне на «Опелі», якая ехала на зялёны сігнал святлафора. Ад удару «Опель» урэзаўся ў апорную стойку святлафора і знёс яе.

Людзі ў аварыі не пацярпелі. Абодва кіроўцы былі цвярозымі, з дакументамі ў іх усё ў парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0