Не жыццё, а маліна. Кожны месяц па кавалку мяса. То з працы еду — кавалак мяса, то на працу — кавалак мяса, — іранізуе жыхар пасёлка Мухавец у Брэсцкім раёне.

Фатаграфіі дзіўнай закладкі, якія прыслаў мужчына, апублікаваў «Віртуальны Брэст». Кавалак свежага мяса на некалькі кілаграмаў ляжыць на скрыжаванні, пасярод дарогі. Зверху насыпана жменя дробных манет — а дакладней, 33 манеты па 5 капеек, дадае kp.by.

Па словах відавочцы, мяса з'яўляецца на дарозе ў пасёлку рэгулярна. Штораз гэта новы кавалак. Апошні раз такое бачылі ў сярэдзіне кастрычніка. І вось на днях з'явілася новая партыя.

У каментарах да навіны робяць здагадку, што ў вёсцы хтосьці верыць у магію - адсюль і мясныя закладкі з манетамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0