Раніцай 11 лістапада ваўкавыскім ратавальнікам паведамілі пра пажар на тэрыторыі папраўчай калоніі па вуліцы Ракасоўскага. Да месца здарэння адразу ж адправілася тэхніка МНС, паведамляе прэс-служба ведамства.

Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў з небяспечнай зоны былі выратаваныя два мужчыны. Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі атруціўся прадуктамі гарэння. Пад сталом на падлозе знайшлі трэцяга і вынеслі на свежае паветра. Усе яны адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі. 

Пацярпелых даставілі ў раённую бальніцу. 

Ратавальнікам удалося не дапусціць выхад полымя на дах.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0