У Мінску знялі з выбараў кандыдатку ў дэпутаты ад АГП Вольгу Беляўцову, паведамляе партыйны сайт.
Паведамляецца, што кандыдатка ад АГП па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Вольга Беляўцова сабрала каманду назіральнікаў, для якіх былі праведзены трэнінгі. З 12 лістапада (першага дня датэрміновага галасавання) яны былі гатовыя закрыць усе ўчасткі назіраннем.
Аднак 11 лістапада кандыдатку знялі на падставе заяў «пільных грамадзян» і абвінавацілі ў тым, што яна праводзіла сустрэчу з выбарцамі не ў тым месцы, якое было заяўлена.
Вольгу Беляўцову суправаджала вялікая каманда падтрымкі. Прыехалі ў Заслаўе і назіральнікі ад АБСЕ, а таксама блогер МозгОН.
Вольга Беляўцова не лічыць для сябе выбарчую кампанію завершанай.
З заўтрашняга дня яна са сваёй групай выходзіць на назіранне за выбарамі.





