Урад Малдовы, які ўзначальвае Майя Санду, сышоў у адстаўку пасля парламенцкага галасавання.

За вынясенне ўраду вотуму недаверу прагаласавалі 63 дэпутаты з 101. Ініцыятарам галасавання стала Партыя сацыялістаў.

Урад Санду быў сфармаваны 8 чэрвеня пасля трох месяцаў кансультацый аб урадавай кааліцыі.

Ва ўрад Санду ўваходзілі прарасійскія сацыялісты і праеўрапейскі блок Acum. Яны ўтварылі тактычную кааліцыю, каб адхіліць ад улады Дэмакратычную партыю мультымільянера Улада Плахатнюка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0