Facebook прадставіў Facebook Pay — адзіную аплатную сістэму для WhatsApp, Instagram і Messenger. Праз яе карыстальнікі змогуць рабіць пакупкі ўнутры сэрвісаў і пераводзіць грошы.
З 12 лістапада Facebook Pay пачалі запускаць у ЗША ў праграмах Facebook і Messenger, даты запуску ў іншых краінах невядомыя. Карыстальнікі Instagram, WhatsApp і Messenger змогуць купляць тавары і паслугі, а прадпрымальнікі — атрымліваць грошы.
Сістэма не актывуецца аўтаматычна — гэта прыйдзецца рабіць уручную.
Аплатная сістэма будзе працаваць унутры праграмы Facebook і іншых сэрвісаў кампаніі. Для яе выкарыстання трэба будзе абраць адпаведны пункт у меню налад і дадаць спосаб аплаты.
Facebook Pay падтрымлівае большасць крэдытных і дэбетавых карт.