Маладзечанскі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 44-гадовага мужчыны аб хуліганстве.
Увечары 10 лістапада той ішоў па цэнтры праезнай часткі. У гэты час па дарозе рухаўся легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся муж і жонка. 45-гадовы кіроўца спыніўся і зрабіў заўвагу пешаходу. У адказ той некалькі разоў ударыў кіроўцу па галаве і тулаве.
Праўда, кіроўца аказаў супраціў і да прыезду супрацоўнікаў міліцыі ўтрымліваў падазраванага.
На момант затрымання ў падазраванага зафіксавана ў выдыханым паветры 1,2 праміле алкаголю. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за катаванне.