У чэрвені 2017 года стала вядома, што Еўрасаюз зменіць дызайн шэнгенскай візы дзеля бяспекі. Да гэтага знешні выгляд шэнгенскай налепкі не мяняўся каля 20 гадоў. Цяпер візы новага дызайну сталі выдаваць і беларусам, піша Tut.by

Віза новага ўзору

Віза новага ўзору

На сайце Рады ЕС адзначалася, што візавая наклейка, якая знаходзіцца ў звароце больш за 20 гадоў, «скампраметавала сябе сур'ёзнымі інцыдэнтамі з падробкамі і махлярствам».

Як стала вядома TUT.BY, візы новага ўзору ўжо выдаюць у амбасадзе Нямеччыны ў Беларусі. Адрозненне толькі ў дызайне, дзейнічае віза сапраўды гэтак жа, як і папярэдняга ўзору.

Стары ўзор

Стары ўзор

Дарэчы, большасць пасольстваў краін Шэнгена ў Беларусі па-ранейшаму пакуль выдаюць візы са старым дызайнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0