У Тбілісі ўдзельнікі акцыі пратэсту прынеслі на цэнтральныя вуліцы драўляныя канструкцыі. Яны расставілі паддоны на праезнай частцы праспекта. На гэты час аўтамабільны рух на праспекце Руставелі ўжо перакрыты, паведамляе грузінскае тэлебачанне.

Прычына пратэсту — сённяшняе рашэнне грузінскага парламента, які праваліў папраўкі аб пераходзе на прапарцыйную выбарчую сістэму.

Падрыхтаваныя парламенцкай большасцю папраўкі да Канстытуцыі, якія тычацца пераходу да прапарцыйнай выбарчай сістэмы, не атрымалі дастатковай колькасці галасоў у парламенце.

Па гэтым пытанні сёння было праведзена свабоднае галасаванне. Для прыняцця паправак была неабходная падтрымка 113 заканадаўцаў. За папраўкі прагаласавалі 101 дэпутат, супраць — трое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0