За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яўка выбаршчыкаў склала 19,43%, паведамляе ЦВК.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 17,74% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці — 21,15%, у Гомельскай — 21,01%, у Гродзенскай — 18,49%. У Мінскай вобласці прыйшлі 19,97% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 21%, у Мінску — 17,3%.
Усяго ў спісы ўключаны амаль 6,9 мільёна выбаршчыкаў.





