Увечары 14 лістапада ў Мінску адбылася аварыя з вялікай колькасцю пацярпелых.

Паводле папярэдняй інфармацыі прэс-службы МУС, BMW рухаўся па ўнутраным кальцы МКАД з боку вуліцы Свіслацкай у кірунку вуліцы Ташкенцкай. Насупраць з'езда на Ташкенцкую кіроўца прабіў раздзяляльную агароджу МКАД, выехаў на паласу сустрэчнага руху і перакуліўся.

26-гадовы кіроўца і трое пасажыраў дастаўлены ў бальніцу.

Ад атрыманых траўмаў у бальніцы памёр адзін з пасажыраў — 23-гадовы хлопец. Стан двух іншых пасажыраў — 23-гадовага і 16-гадовага — стабільны, кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?