Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Галоўную ёлку краіны паставяць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы 15 лістапада, паведамілі «Мінск-Навінам» у Мінгарвыканкаме.

Работы па ўстаноўцы галоўнай навагодняй прыгажуні краіны і самай высокай у сталіцы (30 м) пачнуцца пасля 12:00.

Характэрна, што на сёння на Кастрычніцкай плошчы «Еўрапейская Беларусь» анансавала акцыю пратэсту.

У мінулым годзе мантаж ёлкі пачаўся прыкладна 20 лістапада. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?