14 лістапада на участку для галасавання Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №78 у школе №18 назіральнік стаў сведкам размовы выбарніцы і старшыні выбарчай камісіі, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паводле назіральніка, жанчына, якая працуе ў «Водаканале», папрасіла камісію выдаць ёй даведку пра тое, што яна прагаласавала датэрмінова.

«Маўляў, ім сказалі, што даведкі такія выдаюцца, — паведамляе назіральнік. — Старшыня ўчастковай камісіі адказала, каб яе начальнік ёй патэлефанаваў, і яна пацвердзіць, што сапраўды жанчына прагаласавала. А муж нават фота зрабіў, як яна кідае бюлютэнь».

Такія даведкі не прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам або інструкцыямі для выбаркамаў. Удзел у дтэрміновым галасаваньні, як і ў саміх выбарах, добраахвотны, а прымус да ўдзелу незаконны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?