Некалькі месяцаў таму краме symbal.by не далі размясціць рэкламны банер, на якім выяўлена дзяўчына ў майцы з «Пагоняй».

Рэкламнае агенцтва «Медыя Альянс», якое займаецца продажам рэкламных плошчаў у метро, нарэшце атрымала афіцыйны адказ ад кіраўніцтва Мінскага метрапалітэну на пытанне, чаму яны адмаўляюць ў дазволе размяшчаць рэкламу symbal.by з «Пагоняй». У адказе паведамляецца, што ў прадпрыемстве ёсць адмысловая камісія, якая і прыняла рашэнне адмовіць.

Разам з тым, піша Павел Белавус на сваёй старонцы ў фэйсбуку, сёння ў метро на станцыі «Кастрычніцкая» з'явіўся новы рэкламны банер крамы з Кастусём Каліноўскім і паролем паўстанцаў «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна». Яго, выходзіць, адмысловая камісія ўхваліла. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?