Фота Уладзя Грыдзіна

Фота Уладзя Грыдзіна

«Я расказаў назіральнікам АБСЕ, як ідзе галасаванне. Сказаў, што таксама вельмі перажываю і кепска сплю», — кажа Юры Вашчанчук, які працягвае назіранне на ўчастку, дзе зняў на відэа дзяўчыну, якая нібыта спрабуе ўкінуць стос бюлетэняў у скрыню, піша Радыё Свабода

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына 14 лістапада назвала дзеянні Юрыя Вашчанчука недапушчальнымі і заявіла, што яго трэба пазбавіць акрэдытацыі.

Таццяна Мосіна, старшыня камісіі і дырэктарка дзіцячага садка, дзе працуе гераіня відэа Анастасія Кулічкова, заяўляе, што дзяўчына не вінаватая — маўляў, «чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку». Яна паведаміла, што дзяўчына моцна перажывала і не выйшла на працу на наступны дзень.

Юрый Вашчанчук кажа, што назіральнікі АБСЕ пыталіся ў яго пра ўмовы працы і як ён пачуваецца. Ён сказаў, што ад перажыванняў у яго абвастрылася хвароба.

«Я перажываю за тое, што адбываецца, кепска пачуваюся, кепска сплю», — кажа Юры.

Аўтар рэзананснага відэа назірае ад кампаніі «Права выбару» на ўчастку № 37 Брэсцкай-Усходняй акругі № 3. Ён ужо мае папярэджанне ад участковай камісіі, якое атрымаў 14 лістапада.

У той жа час пасля ягонай скаргі на разыходжаньне вынікаў назіраньня з пратаколам выбарчай камісіі пратакол за 13 лістапада выправілі. У першай версіі было пазначана 65 чалавек, у выпраўленай — 34 выбарнікі. Гэта адпавядае вынікам назірання Вашчанчука.

«У яе нервовы зрыў». Дзяўчына са стосам бюлетэняў з Брэста не выйшла на працу

Ярмошына пра ўкід бюлетэняў у Брэсце: Назіральніка трэба пазбавіць акрэдытацыі

Назіральнік, які зняў на відэа ўкід бюлетэняў у Брэсце, расказаў усе падрабязнасці гісторыі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0