Уэйлз плануе, што пляцоўка зможа канкураваць з фэйсбукам і твітарам за кошт якаснага кантэнту. WT: Social будзе існаваць на ахвяраванні карыстальнікаў, каб абысціся без рэкламы.
Па словах Уэйлза, менавіта рэклама — галоўная праблема сацсетак, якія будуюць на ёй бізнэс-мадэль. У выніку карыстальнікі атрымліваюць інфармацыю нізкай якасці.
Поспех Netflix і Spotify Ўэйлз лічыць доказам гатоўнасці карыстальнікаў плаціць за значны для іх кантэнт.
Стужка WT: Social абнаўляецца зыходзячы з храналогіі пастоў. У той час як фэйсбук фармуе стужку з улікам колькасці лайкаў і каментароў.





