Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу на тое, што абаронены паштовы сэрвіс ProtonMail зноў стаў недаступны ў Беларусі. Гэты сэрвіс вядомы тым, што яго выкарыстоўваюць звычайныя карыстальнікі для канфідэнцыйнай перапіскі, а таксама зламыснікі, якія «мініруюць» розныя грамадскія месцы праз паведамленні на ProtonMail, каб было немагчыма іх ідэнтыфікаваць.

Афіцыйнай інфармацыі наконт блакавання няма. Аднак раней у чэрвені гэтага года ўжо былі паведамленні пра тое, што сэрвіс ProtonMail недаступны ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?