Гомасэксуальная пара пінгвінаў з заапарка ў Нідэрландах скрала яйка ў гетэрасэксуальных суседзяў — яны хацелі стаць бацькамі, піша Newsweek.
Пара самцоў даглядае яйка і па чарзе трымае яго ў цяпле.
Назіральнікі заапарка адзначылі, што крадзеж яйка пара пінгвінаў ажыццявіла ў той момант, калі іх суседзі адышлі, каб адкласці новае яйка.
Ці вылупіцца з яйка птушанё — невядома. Супрацоўнікі заапарка не ўпэўненыя, што яйка аплодненае.





