Шкоду ад паводкі ў Венецыі ацанілі ў мільярд еўра. Пра гэта паведаміў мэр горада Луіджы Бруньяра, перадае France 24.
«Мы знішчылі Венецыю», — заявіў кіраўнік горада падчас наведвання плошчы Святога Марка. Ацэнка ў мільярд еўра не канчатковая і грунтуецца на даных ад 13 лістапада.





