За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яўка выбаршчыкаў склала 27,5%, паведамляе ЦВК.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 26,14% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 29,43%, у Гомельскай — 29,96%, у Гродзенскай — 27,24%.
У Мінскай — 28,65% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 29,48%, у Мінску — 23,05%.
Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 мільёна чалавек.





