Беларускія сілавікі затрымалі арганізаваную групу беларусаў, якая крала аўто ў Расіі.
8 беларусаў былі датычныя да больш чым 40 крадзяжоў машын на тэрыторыі Расіі. Распачалі крымінальныя справы, фігурантаў арыштавалі.
Большасць з затрыманых — ураджэнцы Полацка і Наваполацка. Паводле следства, з 2014 па 2019 год група крала аўтамабілі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а пасля легалізоўвала іх у Беларусі.
Канфіскавалі каля 30 выкрадзеных аўтамабіляў. Выяўленыя і прылады для несанкцыянаванага пранікнення ў аўтамабілі, абсталяванне для змены маркіроўкі ідэнтыфікацыйных нумароў, іншыя прыстасаванні, буйныя сумы грошай.





