Кандыдата ад АГП Аляксандра Комара ўрэшце знялі з выбараў. Ён балатаваўся Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78.

У рашэнні акружной камісіі прыводзяцца, сярод іншага, такія аргументы:

  • Давераная асоба Комара спрабавала праверыць апячатванне выбарчай урны.
  • Сам Комар называў членаў камісіі фальсіфікатарамі выбараў.
  • Давераныя асобы Комара патрабавалі пратакол аб пазбаўленні акрэдытацыі назіральніка.
  • Давераная асоба Комара пагражала старшыні камісіі крымінальнай адказнасцю.

Цікава, што некалькі дзён таму за бабруйскага кандыдата АГП уступілася Лідзія Ярмошына. Яна параіла мясцовай прэсе ўсё ж апублікаваць праграму Комара, якая не прайшла цэнзуру праз выраз «З Лукашэнкай няма будучыні». Праграму апублікавалі, але без забароненых словаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?