Футбаліст брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі, які ў маладосці адмовіўся ад беларускага грамадзянства і стаў украінцам, паразважаў пра расізм.

Арцём Мілеўскі

Арцём Мілеўскі

«Вухканне ўсё жыццё было. І што? У нас у брэсцкім «Дынама» таксама чорны ў камандзе ёсць — хлапчук Кікі. Я яму бананы прыношу. Кажу: «На, вазьмі ўсе бананы». Ён мяне называе расістам. Пасмяяліся. Аліеў [сябар Мілеўскага, расійскі футбаліст, які памяняў грамадзянства на ўкраінскае — «НН»] Юсуфу [нігерыйскі футбаліст — «НН»] на базе пастаянна на абедзе бананы прыносіў, кідаў.

Кікі — камерунскі паўабаронца брэсцкага «Дынама».

Кікі — камерунскі паўабаронца брэсцкага «Дынама».

Калі ты ў камандзе гуляеш, сябруеш — гэта нармальна пажартаваць. Гэта крыху чорны гумар, але нармальна.

Іншая справа, калі вы адзін аднаго не ведаеце, а ты крычыш: «Эй, малпа!». Ці банан ў нахабную кінуць. Тады я згодны. А калі ў адной камандзе — гэта жарты, так павінна быць у калектыве, у якім ты працуеш. У салоне прыгажосці, у футболе, на заводзе — калектыў павінен быць», — цытуе Мілеўскага Ua.tribuna.com.

Беларускія заўзятары сустракалі перабежчыка Мілеўскага вясёлым плакатам: футбаліст з мянушкай «пёс» стаіць з бутэлькай на кіеўскай трасе і думае пра грошы.

Беларускія заўзятары сустракалі перабежчыка Мілеўскага вясёлым плакатам: футбаліст з мянушкай «пёс» стаіць з бутэлькай на кіеўскай трасе і думае пра грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0