На плошчы Свабоды ў Мінску прайшла чарговая «Сустрэча свабодных людзей». Яе праводзяць «Еўрапейская Беларусь» і каманда Міколы Статкевіча ў рамках перадвыбарчага пікета кандыдаткі Алены Талстой.

Удзельнікі акцыі рушылі шэсцем да плошчы Незалежнасці, дзе знаходзіцца ЦВК.

Падчас шэсця адбыўся інцыдэнт. Супрацоўнікі ў цывільным напалі на галаву калоны, выхапілі фаер у аднаго з дэманстрантаў, пашкодзілі відэакамеру карэспандэнтаў «Радыё Свабода» і забралі гукаўзмацняльнік ў Яўгена Афнагеля.

Напрыканцы акцыі кандыдаты ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» спалілі свае пасведчанні каля будынка ЦВК. Тым самым яны засведчылі, што здымаюцца з выбараў.

У пікеце і шэсці прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

фота Радыё Свабода

фота Радыё Свабода

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?