На парламенцкіх выбарах скончылася датэрміновае галасаванне. Паводле падлікаў членаў камісій, у галасаванні ўжо ўзялі ўдзел 35,77% выбарцаў, паведамляе ЦВК.

Гэта рэкорд для парламенцкіх выбараў. На папярэдніх ішла гаворка пра 31,5%, аднак падчас прэзідэнцкай кампаніі—2015 ЦВК адсправаздачыўся аб 36,05% выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова.

Сёлета ў Брэсцкай вобласці прагаласавалі 34% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 38%, у Гомельскай — 39%, у Гродзенскай — 37%.

У Мінскай — 38% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 39%, у Мінску — 29%.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0