Выбары праходзяць досыць актыўна з боку грамадзян нашай краіны. Пра гэта паведаміла кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, якая ўзяла сёння ўдзел у галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў, паведамляе АНТ.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Я ўжо размаўляла на гэтую тэму з некаторымі губернатарамі, якія тэлефанавалі па іншых пытаннях. Кажуць, што ў людзей сапраўды свята, яны з задавальненнем ідуць на выбарчыя ўчасткі. Выбары праходзяць досыць актыўна з боку грамадзян нашай краіны. Таму хачу сказаць вялікі дзякуй тым людзям, якія працуюць ва ўчастковых камісіях, сёння арганізоўваюць свята. І нашым грамадзянам, якія праяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю і бяруць актыўны ўдзел у гэтай палітычнай кампаніі, вельмі важнай для нашай краіны, — сказала Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0