Лідзія Ярмошына назвала некалькі інцыдэнтаў на ўчастках і ў рэгіёнах падчас выбарчай кампаніі, па якіх Лукашэнка абяцаў «адкруціць галовы і павыварочваць рукі», паведамляе Tut.by.

Нагадаем, у нядзелю раніцай Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнты ў выбаркамах у рэгіёнах. Ён сказаў, што яму вядомыя 6 выпадкаў правакацый падчас кампаніі і выбараў, і заявіў, што з усімі жорстка разбяруцца.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што калі нехта і дакладваў прэзідэнту аб гэтых выпадках, то не яна.

— Думаю, усе гэтыя факты бяруцца з інтэрнэту, — дадала Ярмошына.

Акрамя выпадку ў Брэсце, па словах кіраўніка ЦВК, ёсць сітуацыя ў Магілёве, дзе старшыню камісіі «цкуюць» [давераныя асобы кандыдата] тым, што расклеілі ўлёткі ў пад'ездзе, у якіх старшыню вінавацяць у парушэнні выбарчага заканадаўства.

— Гэта значыць падрываюць дзелавую рэпутацыю, гонар, годнасць чалавека ў крузе суседзяў. Акрамя гэтага, я ведаю, што ў Бабруйску рэгістрацыя кандыдата была адменена ў пятніцу ў сувязі з тым, што ён і яго давераныя асобы пагражалі выбарчым камісіям тым, што ўвесь час нагадвалі пра крымінальную адказнасць: «вас пасадзяць» — і ўсё ў такім плане. Такія факты былі, пра астатнія мне невядома. І яны, хутчэй, сведчаць не аб няведанні закона, гэта поўная адсутнасць уласнай унутранай культуры, бескультур'е гэтых грамадзян, вось і паводзіны такія. Думаю, яны сябе гэтак жа паводзяць на кухні з жонкай, — сказала Лідзія Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?