У Тбілісі спецназ пачаў разгон акцыі пратэсту ля будынка парламента Грузіі, яны спрабуюць разблакаваць ўваходы ў будынак парламента.
Паліцыя ўжывае дубінкі і вадамёты і адціскае мітынгоўцаў, яны спрабуюць супраціўляцца.
Некалькі чалавек затрыманыя. Трансляцыю з месца падзей вядзе грузінскі тэлеканал Mtavari.
За некалькі хвілін спецназ адціснуў пратэстоўцаў, плошчу перад парламентам зачысцілі, уваходы ў будынак разблакавалі.
Раней паліцыя дала ўдзельнікам мітынгу паўгадзіны для таго, каб пакінуць плошчу перад парламентам.
Прычынай пратэсту сталі папраўкі ў канстытуцыю, паводле якіх выбары ў 2020 годзе павінны прайсці па прапарцыйнай сістэме - 14 лістапада іх не прыняў грузінскі парламент.
Ініцыятарам паправак выступала кіруючая партыя «Грузінская мара», у іх правале пратэстоўцы абвінавацілі яе лідара Бідзіна Іванішвілі.