Аляксандр Лукашэнка на алімпійскім сходзе пракаментаваў паражэнне беларускіх футбалістаў ад немцаў (0:4), піша Прэсбол.

«Выйшлі супраць немцаў. 0:4, памятаеце? Ва ўсіх дзве рукі, дзве нагі, галава. Паглядзеўшы першы тайм, стала ясна, што прайгралі яшчэ да гульні. Слухайце, чым мы ад Харватыі адрозніваемся, якая ў фінале гуляла на чэмпіянаце свету? Другое месца харваты занялі. Добра, Францыя — можна казаць, што там у іх ўмовы. Але вось яны, харваты. Расіяне ўсё правальвалі — а на чэмпіянаце свету сабраліся і згулялі як трэба. Нам што перашкаджае?» —сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0