Жыхар Пінска абакраў салон сотавай сувязі. Меркаваны злачынец затрыманы, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт здарыўся ў канцы кастрычніка. У Кобрынскі РАУС супрацоўніца гандлёвага павільёна паведаміла, што дзверы ў салон былі адчыненымі, вітрыны разбітыя. Зніклі 30 мабільных тэлефонаў розных марак, планшэт і выручка на агульную суму больш за 12,6 тысячы рублёў.

У крадзяжы аператыўнікі падазраюць раней судзімага 35-гадовага пінчука, па месцы жыхарства якога выяўлены адзін з выкрадзеных сотавых. Пазней ён распавёў, што 23 выкрадзеныя тэлефоны прадаў знаёмаму, утаіўшы праўду аб крымінальным паходжанні.

Мужчыну затрымалі. Частка выкрадзенага канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0