Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказваецца за дыялог з Беларуссю, але ён назваў «чырвоныя лініі» — Астравецкая АЭС і правы чалавека. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што цяжка прадбачыць, ці прынясе такі дыялог на найвышэйшым узроўні станоўчыя вынікі, аднак горш дакладна не будзе, піша Delfi.

«Прэзідэнт склікаў кіраўнікоў адказных ведамстваў, парламенцкія палітычныя партыі — як кіруючыя, так і апазіцыйныя, каб нефармальна пагаварыць на актуальныя пытанні знешняй палітыкі. Гэтыя пытанні дыктуе жыццё, і тэмы былі — Беларусь і Украіна.

У прэзідэнта было некалькі вестак для кіраўнікоў ведамстваў. Што да Беларусі, ён паўтарыў, што адкрыты для дыялогу, але ён павінен развівацца, не пераступаючы «чырвоныя лініі» — Астравецкая АЭС і правы чалавека, — сказала дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях знешняй палітыкі Аста Скайсгірытэ.

На пытанне аб выбарах у Беларусі яна сказала, што ні для каго не сакрэт ход парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Лінкявічус патлумачыў, што пазіцыя па пытанні Астравецкай АЭС не мяняецца.

«Ацэнка яе негатыўная, усе нашы намаганні накіраваны на тое — каб яна як мага пазней была запушчана, і калі будзе працаваць, каб яе закрылі, мы наогул лічым, што яе будуюць з парушэннем усіх нормаў, прынцыпаў і міжнародных стандартаў. Гэтая пазіцыя не мяняецца», — сказаў літоўскі міністр. Аднак, паводле яго слоў, стаўленне да дыялогу мяняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0