Трох грамадзян Беларусі затрымалі на нелегальнай тытунёвай фабрыцы ў Вялікапольскім ваяводстве (Польшча) 14 лістапада, паведамляе Пагранічная служба Польшчы.

На падпольным прадпрыемстве выявілі і канфіскавалі 2 т тытуню і 1,2 млн гатовых цыгарэт.

Абсталяванне дазваляла затрыманым вырабляць 3 000 цыгарэт хвіліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0