Раніцай 15 лістапада ў Чыгуначны РАУС Гомеля звярнуўся менеджар службы таксі і паведаміў, што ўначы з офіса выкралі сейф, паведамляе прэс-служба міліцыі.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Шкло ўваходных дзвярэй было разбіта і праломлена сцяна ў будынку. З памяшкання выкрадзены сейф, у якім захоўваліся 26 аўтамабільных ключоў, 3 мабільныя тэлефоны, ноўтбук і больш за 15 тыс. рублёў.

Сышчыкі ва ўзаемадзеянні з экспертамі ўстанавілі асобы падазраваных, якія могуць быць датычныя да злачынства. Імі аказаліся мужчыны 37 і 39 гадоў, жыхары Гомельшчыны. Адзін з іх раней неаднаразова судзімы, спрабаваў уладкавацца ў дадзеную фірму кіроўцам таксі.

Па месцы жыхарства затрыманых былі праведзеныя ператрусы. Канфіскавана частка выкрадзеных грошай і ноўтбук. Таксама праваахоўнікі знайшлі ўзламаны сейф, які мужчыны выкінулі ў адзін з вадаёмаў Веткаўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0